Юбілеі святкуюць па-рознаму нават музычныя гурты, вось напрыклад The Rolling Stones раз на дзесяць год выпускаюць кампіляцю “усяго самага найлепшага”, дзе колькасць трэкаў супадае з круглай датай. Як вынік, на 50-годдзе, выходзіць ажно патройны кампакт з назвай “Гррр!”, дзе ізноў сабрана 48 старых і дзве новыя песні.

Каму яно такое трэба? Па-першае тым, хто ніколі не чуў гурт, ці тым, хто не хоча збіраць дыскаграфію па альбомах. Але апошнія наўрад ці кінуцца купляць патройны альбом. Што тычыцца змесціва, дык першы дыск прадказальны да немагчымасці, другі (70-я годы) спрэчны, бо незразумела, як падбіраўся, апошні проста неабавязковы, калі не ўлічваць дзвюх новых песняў, адна з якіх ужо стала кліпам, а другая гучыць як напаўзабыты скарб 70-х. Таму калекцыянерам давядзецца выцягваць гаманец – хутчэй за ўсё хітрыя бізнэсоўцы Джагер і Рычардс на тое і разлічваюць.

Палова песняў пададзена ў “скарочаным” выглядзе – не вельмі зразумела навошта, але напрыклад Tubling Dice (о цуд!) у “новым” выглядзе можна круціць па радыё.

Па выніках можна сказаць, што наступны “грэйтэст хітс” мы ўбачым праз дзесяць год, у ім будзе 60 песняў, але зборнік “плацінавы” статус набудзе – з кампіляцымі Stones так бывае амаль заўжды, нават калі яны не вельмі асэнсаваныя.

Паслухаць альбом цалкам можна тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?