Меркаванні7878

Беларусам патрэбны нямецкі парадак?

Выпадак у наваполацкім аўтобусе агаліў праблему агульнай культуры. Піша Сямён Печанко.

Гісторыя з наваполацкай кантралёркай, якую раззлаваныя пасажыры аўтобуса цягалі за валасы, абрастае новымі падрабязнасцямі. Дасведчаныя людзі пішуць пра дурную славу кантралёркі — маўляў, дзяцей выганяе з аўтобуса ў лесапарку, і рукі распускае.

Меркаванні наконт удзельнікаў інцыдэнту падзялілася. Адны выступаюць за кантралёрку, другія бароняць яе крыўдзіцеляў. Ёсць прыхільнікі версіі, што абодва бакі канфлікту вінаватыя ў здарэнні. Гучаць словы і пра даведзены да галечы народ, гатовы біцца за 1500 рублёў. І нават пра тое, што любы кантралёр — служка рэжыму, а таму ў любой сітуацыі не заслугоўвае спагады.

І ўсё ж падаецца, што справа не толькі ў малых заробках і традыцыйнай нелюбові народу да любых кантралёраў.

Я рэгулярна назіраю карціну ў электрычках, калі прыстойна апранутыя, але безбілетныя пасажыры, з ноўтбукамі на каленях і дарагімі тэлефонамі ў руках, з пенай на вуснах адстойваюць свае «правы». І гэта пры тым, што квіток ад Мінска да Заслаўя каштуе ўсяго 1860 рублёў.

Справа тут, бадай што, у агульным узроўні культуры, а дакладней яго істотным падзенні. Як слушна заўважыў адзін з каментатараў на форуме, вінаватыя ўсе — і ўлады, якія падаюць кепскі прыклад, і народ, які бярэ яго на ўзбраенне.

Хамства імкліва маладзее. Нядаўна быў сведкам непрыемнай сцэны ў трамваі, што ехаў з Серабранкі.

Некалькі дзяўчатак школьнага ўзросту гучна — было чуваць у другім канцы вагона — абклалі адборнымі мацюкамі кандуктарку, ціхую і тактоўную жанчыну.
Толькі за тое, што яна папрасіла ў іх даведку са школы. І што самае прыкрае, ніхто з пасажыраў побач не зрабіў дзяўчатам заўвагі.

Вазьму на сябе смеласць выказаць думку, што беларусам не хапае жорсткага парадку. Магчыма, толькі ён можа змяніць сітуацыю.

На захадзе Беларусі і цяпер любяць расказваць, як пры паляках каралі грашыма за неахайны плот, за непабеленую хату, за ямку на дарозе проці хаты. Як пан прымусіў выкласці брукаванкай вуліцы, каб не тапіцца па калена ў гразі. Тады тое было «прымусам», цяпер гэта называюць «парадкам».

Частыя наведнікі Германіі не перастаюць дзівіцца мясцоваму парадку, які трымаецца не толькі на агульнай культуры, але і на гіганцкіх штрафах. Паспрабуй там праехаць «зайцам» ці выкінуць смецце з аўто.

Колькасць безбілетнікаў можна скараціць павелічэннем памераў штрафаў. Што лепш — набыць квіток за 1500 рублёў, ці заплаціць штраф 300000? Думаю, пераважная большасць абярэ першае.

Не сакрэт, што спецыфічнае стаўленне да сябе кантралёры зарабілі дзякуючы намаганням часткі сваіх калег. Як пасажыру абараніцца ад хама-кантралёра? Сёння ў кожнага другога тэлефон з камерай. Дазвольце здымаць на відэа канфліктныя сітуацыі, каб потым можна было вырашыць спрэчку.

Прыкладам, што навесці парадак на транспарце можна, першы час з моманту адкрыцця былі гарадскія лініі. Першыя месяцы швейцарскія электрычкі суправаджала ахова. Як толькі яе знялі, тут пачалі з’яўляцца аматары выпіць і праехаць бясплатна. Некалькі разоў пасажыры паведамлялі ў прэсу пра бойкі. Адным словам, швейцарскія цягнікі пачалі ператварацца ў беларускія.

Для мяне, як сталага пасажыра гарадскіх ліній, неабходнасць вяртанне аховы відавочная. Спадзяюся, што пасля падзей у Наваполацку пра гэта задумаецца і адміністрацыя чыгункі.

Каментары78

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Так выглядаў Аляксандр Лукашэнка на Валааме ФОТЫ10

Так выглядаў Аляксандр Лукашэнка на Валааме ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі19

У расійскім Барнауле 8 з 10 новых беларускіх трамваяў адразу ж сталі на рамонт

У Беларусі ніяк не могуць знайсці, каго паслаць амбасадарам у Нігерыю8

Улады расказалі, што будзе рабіцца на месцы згарэлай царквы ў Сцяпанках4

ЗША зноў правялі перамовы з Расіяй, але ўсё без толку10

Берасцеец расказаў і паказаў, як займаўся адмываннем даляраў

Звярнулася 11 ліпеня, запісалі на 22 верасня. У Жодзіне абмяркоўваюць чэргі ў бальніцу1

Брэнд Mark Formelle трапіў у скандал, нахаміўшы кліентцы на роўным месцы8

За пяць гадоў Германія выдала беларусам 267 гуманітарных віз. Больш не будуць13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Так выглядаў Аляксандр Лукашэнка на Валааме ФОТЫ10

Так выглядаў Аляксандр Лукашэнка на Валааме ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць