3 траўня 1791 году Сойм Рэчы Паспалітай зацьвердзіў Канстытуцыю — першую ў Эўропе, другую ў сьвеце і апошнюю для супольнае дзяржавы Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага. Тагачасныя беларусы жылі паводле гэтай канстытуцыі да захопу беларускіх земляў Расейскай імпэрыяй.

Сёння, 2 траўня, лідэр дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч прыме ўдзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных гадавіне прыняцця Канстытуцыі 3 мая 1791 года. Мерапрыемствы пройдуць адначасова ў Варшаве і Вільні.

Аляксандр Мілінкевіч выступіць на сумесным урачыстым паседжанні парламентаў Польшчы і Літвы з удзелам прадстаўнікоў Еўрапейскага парламента, Нямецкага Бундэстага, Чэшскага сената, Латвійскага сейма, парламентаў Венгрыі і Эстоніі.

Падчас візіту запланаваныя таксама сустрэчы лідэра дэмакратычных сіл Беларусі са старшынёй Еўрапарламента Гансам Гертам Пётэрынгам, з прэзідэнтам Польшчы Лехам Качыньскім, з кіраўнікамі Сойму і Сенату РП, з міністрамі замежных спраў і культуры.

Запрашэнне Александра Мілінкевіча на святкаванне гадавіны прыняцця Канстытуцыі 3 мая 1791 года, па меркаванні літоўскіх і польскіх палітыкаў, сведчыць аб нашым сумесным гістарычным мінулым і жаданні пабудовы з Беларуссю сяброўскіх добрасуседскіх адносінаў, паведамляе сайт палітыка milinkevich.org

«Тут ёсьць відавочнае сымбалічнае значэньне. Гэта гадавіна прыняцьця канстытуцыі Рэчы Паспалітай абодвух народаў, якая была ўхваленая прадстаўнікамі Польшчы і гістарычнай Літвы, у склад якой, як вядома, уваходзілі і цяперашнія беларускія землі. Гэта нас аб’ядноўвае зь цяперашняй Беларусьсю. Мы — разам», — пракамэнтаваў запорашэньне спадара Мілінкевіча для Радыё Свабода старшыня дэпутацкай Групы салідарнасьці зь Беларусьсю Робэрт Тышкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0