Самы высокааплатны футбаліст у сьвеце, паўабаронца «Барсэлёны» і зборнай Бразыліі Ранальдыньё прызнаўся, што ніколі ня носіць з сабой грошаў, бо ўсё дастаецца яму бясплатна.

У інтэрвію бразільскаму часопісу «Плакар» футбаліст, чый даход, паводле амэрыканскага часопіса «Forbes», склаў у 2006 годзе 29,5 млн. даляраў, распавёў .

«Куды бы я ні йшоў, мяне паўсюль частуюць. Я прыходжу ў рэстарацыю, і, калі надыходзіць час плаціць, мне кажуць: «За кошт установы». І мне робіцца сумна, што я ня зьеў болей».

«Звычайна я не нашу грошаў у кішэні. Адзінае, за што я плачу, — за запраўку машыны крэдытнай карткай».

Пры гэтым Ранальдыньё запэўніў, што сам не займаецца сваімі фінансамі, а таму ня можа дакладна сказаць, колькі зарабляе. «Я наконт гэтага не пераймаюся. Ня ведаю, на колькі мой рахунак папаўняецца штомесяц. Я гэтым не займаюся», — сказаў чэмпіён сьвету 2002 году.

NEWSru.com

Фота Reto Stauffer, www.hopp-schwiiz.ch

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0