Сёньня (пятніца), а 17‑й у Палацы мастацтваў абудзецца адкрыцьцё выставы твораў Людвіга Асецкага. Ягоная творчасьць належыць да сапраўднае клясыкі беларускага мастацтва.
Асецкі — вядомы графік, чый творчы шлях пачаўся літаральна пасьля вайны. Таму многія нізкі ягоных твораў — унікальны летапіс паваеннае Беларусі.
Асобную частку творчага даробку мастака складаюць графічныя аркушы на матывы беларускае літаратуры. Перадусім, гэта ілюстрацыі да твораў Купалы й Коласа.
Знаёмства з са сьветам Асецкага — гэта знаёмства з вычуваньнямі й эстэтыкай клясычнага «суворага стылю», зь якога вырасла наступнае пакаленьне беларускіх творцаў. Клясыка.