У пятніцу зборная Беларусі па хакеі правяла першы матч другога кваліфікацыйнага раунду чэмпіянату сьвету па хакеі. Супернікам нашай каманды былі родапачынальнікі хакею, дваццацітрохразовыя чэмпіёны сьвету — зборная Канады.

У першым пэрыядзе матчу з канадцамі беларусы валодалі ініцыятывай. Ужо на восьмай хвіліне Ўгараў скарыстаў колькасную перавагу і адкрыў лік. Пасьля беларусы яшчэ мелі некалькі добрых момантаў, каб разьвіць посьпех, але зрабіць гэта не атрымалася.

Другі пэрыяд стаў сапраўдным жахам для беларусаў. Здавалася, што ў брамы навічка чэмпіянатаў сьвету Сьцяпана Гарачэўскіх трапляла ўсё, што туды ляцела. Вынік зусім непрыемны — 0:5. Урэшце Гарачэўскіх памянялі на вопытнага Мезіна. Андрэй памыляўся значна менш, але гэта ўжо ня выратавала беларусаў.

У трэцім пэрыядзе беларусы таксама закінулі першымі: у сярэдзіне пэрыяду адзначыўся абаронца Аляксандар Радзінскі. Прыканцы канадцы адказалі яшчэ адным голам. За хвіліну зь невялікім да заканчэньня пэрыяду Андрэй Мялешка скараціў разрыў да трох шайб — 3:6.

Становішча камандаў у нашай групе пасьля трох гульняў: Канада — 9 пунктаў, ЗША, Чэхія — па 6, Славакія, Нямеччына — па 3, Беларусь — 0.

6 траўня беларусы згуляюць з Славакіяй, а 7‑га — са зборнай Нямеччыны. Нават перамогі ў двух гэтых матчах не гарантуюць трапленьня ў плэй‑оф.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?