Яшчэ адзін беларус прагрымеў на цэлы сьвет. Міліцыя ўзбудзіла крымінальную справу супраць 48-гадовага селяніна з Ухвалы, што на Крупшчыне, які голымі рукамі… задушыў бабра.

Як выявілі ахоўнікі парадку, гэты мужык злавіў у рацэ бабра і задушыў яго рукамі. Крымінальная справа ўзбуджаная па артыкуле 281 Крымінальнага кодэксу (незаконная здабыча вадзяной зьверыны). З падазраванага ўзялі падпіску пра нявыезд.

Крупшчына здаўна славіцца сваімі бабрамі. Тут цячэ рака Бобр, а на ёй стаіць старадаўняе мястэчка Бобр.

Баброў у краіне разьвялося гэтулькі, што яны ўжо робяць шкоду, таму ўлады плянуюць дазволіць іх здабычу. Але ж пакуль што яны занесеныя ў Міжнародную Чырвоную кнігу. Дый — не рукамі ж… Каб ужо мядзьведзя, то мы паставіліся б іначай, — пажартаваў у гутарцы крупскі міліцыянт.

Апошнім часам улады ўзяліся за ахову прыроды. Ня так даўно аналягічныя гучныя справы ўзбудзілі супраць людзей, якія без дазволу лавілі ракаў і рыбу пад Менскам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?