Зборная Беларусі канчаткова разьвіталася з шанцамі трапіць у чвэрцьфінал чэмпіянату сьвету па хакеі.

6 траўня беларусы (трэнэр – Курт Фрэйззр) прайгралі свой самы важны матч на турніры. Саступілі ў драматычным паядынку зборнай Славакіі зь лікам 3:4 (1:1, 2:2, 0:1). Вырашальную шайбу браты-славяне закінулі за 45 сэкундаў да сканчэньня трэцяга пэрыяду. Беларусам, каб трапіць у чвэрцьфінал, трэба было абавязкова перамагаць, прычым у асноўны час.

Сёньня зборная Канады ў овэртайме перайграла Чэхію зь лікам 4:3.

Становішча каманд: Канада – 11 пунктаў (4 гульні), ЗША, Славакія – па 9 (па 4 гульні), Чэхія – 7 (5), Нямеччына – 3 (4), Беларусь – 0 (4).

Першыя чатыры каманды забраніравалі месцы ў чвэрцьфінале.

Нямеччына і Беларусь (матч распачнецца а 15.15 у панядзелак) выявяць хто зойме пятае месца ў падгрупе, а хто апошняе. Беларусам, каб заняць пятае, патрэбна толькі перамога.

***

Перад пачаткам чэмпіянату, неаднаразова ў колах, набліжаных да зборнай, трапляньне ў чвэрцьфінал лічылася вырашанай справай. Задача-максімум была змагацца за мэдалі.

Пакуль у лепшым выпадку нам "сьвеціць" 9-10 месца. У горшым выпадку будзем 12-мі з 16-ці зборных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0