Апошняй кропляй сталася падатковая праверка, якая налічыла газэце 46 млн рублёў «недаплачаных» падаткаў і штрафаў. ВПУП «Марат», выдавец «БДГ», нібыта парушаў правілы сьпісаньня макулятуры. Ад 13 сьнежня «БДГ. Деловая газета» будзе выходзіць ня два разы на тыдзень, як цяпер, а штотыднёва на 24 палосах.

Яшчэ ўвесну 2003 г. газэта выходзіла чатыры разы на тыдні. Але ў траўні Аляксандар Лукашэнка аддаў загад зачыніць газэту. З 29 траўня выхад газэты на тры месяцы прыпыняе Міністэрства інфармацыі. З пачатку 2004 году «Белсаюздрук» і «Белпошта» разрываюць падпісаныя з газэтай дамовы на распаўсюд. Потым газэту загадалі прыбраць з буйных крамаў у сталіцы. Потым пайшлі суды.

Галоўны рэдактар «БДГ» Пятро Марцаў не выключае, што магчымае нават часовае прыпыненьне выхаду выданьня. Але «пакуль газэту будуць чытаць, мы будзем яе выдаваць», — кажа П.Марцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?