За дзень да заканчэння другога этапу вызначыліся ўсе ўдзельнікі чвэрцьфіналу чэмпіянату свету па хакеі.

Апошняе вакантнае месца занялі чэхі, якія 6 траўня прайгралі ў овертайме канадцам — 3:4 (1:0, 1:1, 1:2, 0:1) і за кошт набранага 1 ачка цяпер могуць не хвалявацца за вынік матча Беларусь-Нямеччына.

У выпадку перамогі канадцаў і немцаў у асноўны час зборная Чэхіі — віцэ-чэмпіён 2006 года — апусцілася б на пятае непрахадное месца ў групе "F", паколькі немцы выйгралі ў чэхаў у асабістай сустрэчы.

Становішча каманд:

Група “Е”

1. Швецыя — 12 ачкоў (розніца забітых/прапушчаных галоў +16);

2. Расія — 12 (+15);

3. Фінляндыя — 9 (+7);

4. Швейцарыя — 6 (-7)

5. Італія — 0 (-13);

6. Данія — 0 (-18).

Група “F”

1. Канада— 11 (+6);

2. ЗША — 9 (+8);

3. Славакія — 9 (+3);

4. Чэхія — 7 (+3);

5. Нямеччына — 3 (-6);

6. Беларусь — 0 (-14);

Пары чвэрцьфіналістаў вызначацца сёння, калі пройдуць сустрэчы Швецыя-Расія, Канада-ЗША, а таксама Італія-Данія і Беларусь-Нямеччына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?