У красавіку Эўрапейская Камісія аб’явіла пераможцаў конкурсу журналістаў, чыя праца накіраваная на барацьбу з дыскрымінацыяй і на распаўсюджваньне каштоўнасьцяў сацыяльнай разнастайнасьці.

Першай прэміяй узнагароджаны італьянскі журналіст Фабрыцыё Гаццы з артыкулам «Пра тое, як я быў рабом у Пулье». Артыкул, апублікаваны ў «L’Espresso magazine», распавядае пра складаную сытуацыю замежных працаўнікоў у паўднёвай Італіі. Гэта артыкул пра людзей, «якія пакутуюць ад жорсткай дыскрымінацыі з‑за свайго этнічнага пахожданьня», — піша журы конкурсу.

Другую прэмію атрымаў вугорскі журналіст Міклаш Харгітай з артыкулам пра вугорскіх цыганаў. Трэцяе месца заняла бэльгійская журналістка Петра С’ювэрман, праца якой прысьвечаная праблемам сацыяльнай інтэграцыі непаўнацэнных людзей.

Эўрапейская журналісцкая прэмія — гэта конкурс журналістаў, якія працуюць у дзяржавах‑членах Эўразьвязу. Прэмія — адзін з элемэнтаў стратэгіі барацьбы з дыскрымінацыяй у Эўропе.

Больш падрабязна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0