Пракуратурай Маскоўскага раёну Брэста 5 мая была распачата крымінальная справа ў дачыненні да 25-гадовага жыхара абласнога цэнтра, які абліў бензінам і падпаліў свайго 49-гадовага бацьку.

Як паведамілі БелаПАН у аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Брэсцкага аблвыканкама, трагедыя здарылася ў адным з дамоў па вуліцы Луцкай вечарам 31 сакавіка. Падчас сваркі малады чалавек абліў бензінам і падпаліў свайго бацьку, з якім разам жыў. Мужчына ад атрыманых апёкаў памёр у бальніцы на чацвёрты дзень пасля здарэння. Крымінальная справа распачата на падставе ч. 1 арт. 139 Крымінальнага кодэкса (забойства).

Варта зазначыць, што раніцай 6 мая ў рэанімацыйным аддзяленні Пружанскай раённай бальніцы ад апёкаў памёр 51-гадовы жыхар вёскі Лінава. 3 мая прыблізна ў 17.00 вартаўнік Аранчыцкай птушкафабрыкі абліў сябе бензінам і падпаліў. Праваахоўныя органы высвятляюць, што прымусіла мужчыну здзейсніць такое.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?