У прэс‑службе кіраўніка Беларусі «Нашай Ніве» паведамілі, што Аляксандар Лукашэнка ўсё яшчэ не павіншаваў зь перамогай на нядзельных прэзыдэнцкіх выбарах у Францыі Нікаля Сарказі. Чаму віншаваньні яшчэ не былі накіраваныя, у прэс‑службе не паведамляюць.

Нагадаем, што адным зь першых, хто павіншаваў новага прэзыдэнта Францыі зь перамогай быў лідэр беларускай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч, ён накіраваў іх яшчэ ў панядзелак зранку.

Новага прэзыдэнта Францыі павіншавалі Джордж Буш, Уладзімер Пуцін, Віктар Юшчанка, Вайра Віке-Фрэйбэрга, Лех Качыньскі ды іншыя кіраўнікі дзяржаў. Найбольш творча да віншаваньняў падышоў прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Тоні Блэр: ён запісаў свой зварот на францускай мове і разьмясьціў яго на папулярным бясплатным відэасайце YouTube.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?