Як паведаміў 7 траўня начальнік Ленінскага АУС Берасця Юры Карпінчык, увечары 21 красавіка старшакласнік адной з школ абласнога цэнтра быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі падчас нанясення графіці на сцяну будынка па вуліцы Савецкіх Памежнікаў.

Як паведаміў Ю.Карпінчык, старшакласнік раней прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за такія правапарушэнні, а 29 красавіка ў яго дачыненні была ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 341 Крымінальнага кодэкса (апаганенне будынкаў і псаванне маёмасці). Гэты артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе грамадскіх прац, або штрафу, або арышту на тэрмін да трох месяцаў. Цяпер бацькі затрыманага пачалі пакрываць матэрыяльную шкоду, прычыненую дзеяннямі іх сына.

Па дадзеных супрацоўнікаў міліцыі, гэта першая ў Берасцейскай вобласці крымінальная справа, узбуджаная за псаванне маёмасці шляхам нанясення графіці.

Паводле

charter97.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0