Былы прэзыдэнт Чэхіі, член арганізацыі «Грамадзянская Беларусь» Вацлаў Гавэл асудзіў вылучэньне кандыдатуры Беларусі на членства ў Радзе правоў чалавека ААН.

7 траўня за подпісам Вацлава Гаўла апублікавана спэцыяльная «Заява з нагоды кандыдатуры Беларусі на членства ў Радзе правоў чалавека ААН». У заяве Вацлаў Гавэл называе вылучэньне Беларусі «высьмейваньнем намаганьняў усіх свабодамысных беларусаў і міжнароднай супольнасьці, накіраваных на завядзеньне ў краіне вольных і дэмакратычных парадкаў».

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0