Справа па ч. 1 арт. 14 (замах на злачынства) і ч. 1 арт. 205 (крадзеж) Крымінальнага кодэкса Беларусі распачата ў дачыненні да 57‑гадовай гардэробшчыцы ААТ «Гродзенскі мясакамбінат».

Як паведамілі ў дэпартаменце аховы МУС Беларусі, жанчына была затрымана супрацоўнікамі міліцыі раніцай 28 красавіка на прахадной прадпрыемства падчас правядзення рэйдавых мерапрыемстваў па выяўленні крадзяжоў з аб’екта, які ахоўваецца. Пад верхняй вопраткай яна спрабавала вынесці з тэрыторыі камбіната 31 кг мясапрадуктаў на больш чым 340 тысяч рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?