Прэзідэнт Ірана Махмуд Ахмадзінежад, як чакаюць, наведае Беларусь у бліжэйшыя два тыдні. Пра гэта карэспандэнту БелТА паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Ісламскай Рэспублікі Іран у нашай краіне Абдольхамід Фекры.

Кіраўнік дыпламатычнай місіі падкрэсліў, што цяпер узгадняецца праграма візіту, які разлічаны на два дні. Падчас сустрэчы і перамоваў у Менску плануецца абмеркаваць шырокі спектр пытанняў палітычнай і эканамічнай тэматыкі.

«Аляксандр Лукашэнка запрасіў Махмуда Ахмадзінежада наведаць Менск, і запрашэнне было з ветласцю прынятае, — сказаў амбасадар. — Абмен візітамі на вышэйшым узроўні спрыяе ўмацаванню двухбаковых стасункаў і прасоўванню супрацоўніцтва».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?