Як стала вядома Рацыі, акт самаспаленьня спрабаваў зьдзейсьніць 37‑гадовы жыхар гораду Ваўкавыску, які часова пражываў і працаваў у Пскоўскай вобласьці.

Мужчына абліў сябе й свой аўтамабіль бэнзінам, сеў унутр й падпаліў. Аднак, калі агонь пачаў разгарацца, мужчыну пасьпелі ўратаваць супрацоўнікі праваахоўных ворганаў Пскову.

Мужчыну з апёкамі рук і ног даставілі ў мясцовы траўмапункт, дзе ён усяляк ухіляўся ад тэрміновай мэдычнай дапамогі. Што падштурхнула беларуса скончыць жыцьцё самагубствам у Пскове, мае высьветліць сьледзтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?