Рэзыдэнты Берасьцейскай СЭЗ просяць урад аднавіць пастаўкі імпартнага мясной сыравіны, каб захаваць вытворчасьць і рынкі збыту.

Выйсьцем з сытуацыі мясцовыя вытворцы бачаць нават частковую адмену ўвозу імпартнага мяса, паведамляе газэта «Белорусы и рынок». Яны згодныя дачакацца вырашэньня пытаньня з пастаўкамі польскага мяса, да якога мае свае прэтэнзіі расейскі бок. Напрыклад, прадпрыемства «Інкафуд», акрамя як з Польшчы, імпартуе сыравіну з Аўстрыі, Нямеччыны, Бэльгіі і Францыі. Рашэньне ўраду тут чакаюць з асаблівай надзеяй: на дадзены момант праз адсутнасьць сыравіны ў вымушаны адпачынак адпраўленыя 60 % пэрсаналу, а плянавы аб’ём вытворчасьці скараціўся з 3500 да 661 т прадукцыі ў месяц. Пад сумневам і выкананьне інвэстыцыйных бізнэс‑плянаў, а гэта можа прывесьці да ліквідацыі прадпрыемства па ініцыятыве рэгіструючага органу.

Рэзыдэнты Берасьцейскай СЭЗ не выключаюць магчымасьці судовай абароны сваіх інтарэсаў, у тым ліку ў міжнародных інстанцыях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?