СТВ, 00.35

Заўтра была вайна (Завтра была война)

Расея, 1987, каляровы, 89 хв.

Рэжысэр: Юры Кара

Ролі выконваюць: Сяргей Ніканенка, Юлія Тархава, Ірына Чарычэнка, Ніна Русланава, Натальля Нягода, Вера Алентава, Уладзімер Заманскі, Уладзімер Дземчанка, Генадзь Фралоў

Жанр: Кінааповесьць

Адзнака: 7 (з 10)

Правінцыйны гарадок наконадні вайны.Школьнікі пішуць сачыненьні пра Сталіна, выкрываюць «ворагаў народу» за суседнімі партамі – і абараняюць сяброў ад нападак. Драматычная кінааповесьць пра першае каханьне, сяброўства і здраду. Заўтра – будзе вайна, многія школьнікі й пэдагогі зь яе не вярнуцца. А пакуль – кожны праяўляе сваю існасьць.

Адзін зь першых перабудовачных фільмаў пра вайну, дзе няма ніводнага стрэлу – і ніводнага бою. Але ёсьць эпоха – і людзі, якія вайну выіграюць.

Усе фільмы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?