Цяпер у Беларусі зямельныя надзелы будуць перадавацца зь дзяржаўнай уласнасьці ў прыватную па кадастравым кошце. Адпаведная норма замацавана ўказам №213 «Аб некаторых пытаньнях перадачы зямельных надзелаў у прыватную уласнасьць грамадзян Рэспублікі Беларусь».

У адпаведнасьці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб зямлі пры адчужэньні зямельных надзелаў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасьці, у прыватную ўласнасьць грамадзян Рэспублікі Беларусь выкарыстоўвалася ільготная альбо нарматыўная цана.

Між тым, нарматыўныя цэны на зямельныя надзелы не адлюстроўвалі іх рэальнага кошту, бо ня ўлічвалі ў адпаведнай меры месцазнаходжаньне зямельнага надзелу і наяўнасьць інжынэрнай, транспартнай і сацыяльнай інфраструктуры.

У 2003 — 2005 гадах у рэспубліцы праведзена кадастравая ацэнка зямель населеных пунктаў, садовых таварыстваў і дачнага будаўніцтва, вынікі якой сьведчаць, што нарматыўныя цэны на зямельныя надзелы не адлюстроўваюць іх рэальнага кошту.

Для параўнаньня: у г.Менску нарматыўная цана зямельных надзелаў складае $209 за 1 сотку, а кадастравы кошт іх — у сярэднім $2 357. Пры гэтым кадастравы кошт мяняецца ў залежнасьці ад месцазнаходжаньня надзелу і наяўнасьці разьвітой інфраструктуры ад $1 067 за 1 сотку да $6 930. Напрыклад, у раёне вуліц Рафіева, Галадзеда 1 сотка зямлі будзе каштаваць каля $1 300, вул.Маякоўскага — $3 600, вул.Валгаградзкай — $6 900.

У сельскіх населеных пунктах нарматыўная цана зямельных надзелаў за 1 сотку зьмяняецца ў залежнасьці ад тыпу глебы і віду зямлі ад $1,2 да $477, а кадастравы кошт за 1 сотку такіх надзелаў вагаецца ад $1 да $3 907. Напрыклад, у Менскім рёне ў в.Бараўляны 1 сотка зямлі будзе каштаваць $710 — $2 500, а ў в. Юзуфова $130 — $390.

З 1 студзеня 2007 г. у Беларусі спынілася перадача зямельных надзелаў зь дзяржаўнай уласнасьці ў прыватную па нарматыўных цэнах..

Па кадастравым кошце будуць ажыцьцяўляцца таксама перадача зямельных надзелаў у заклад для атрыманьня банкаўскага крэдыту, устанаўленьня памераў плацяжоў за зямлю, вызначэньня памеру кампэнсацыі альбо стартавых цэн на аўкцыёнах.

AFN

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0