***
    Мой тата — ахоўнік.
    Працуе ў калгасе.
    Пільнуе кароўнік.
    Заўсёды пры мясе.
    А мама на касе —
    Гандлярка хароша.
    Як тата пры мясе,
    То мама пры грошах.
    Я хлопчык сьвядомы,
    Урокі вучу.
    Пра тое, што дома,
    Заўсёды маўчу.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0