- Стаў сьвет такі — суцэльны дэкаданс
І ты, абраўшы Край і Мову
Як неадменную жыцьцёвую ўмову,
Аўтаматычна пераходзіш у рэзыстанс.
- Твой супраціў — ня казка, не вайна
Зь дзіцячых рамантычных кніжак,
А праца жыльная, без усялякіх зьніжак,
На ворыве зь відна і да відна.
- Твой плён ня станецца правінай —
У снах ухвальна пасьміхнецца дзед,
І будзе перамога пасьля бед —
Радзіма вольная і любая жанчына.