Першы віцэ‑прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка перакананы, што дагавор куплі‑продажу «Газпраму» акцый ААТ «Белтрансгаз» будзе заключаны да 1 чэрвеня бягучага года.

«Я сёння [10 траўня] чарговы раз размаўляў са старшынёй праўлення ААТ «Газпрам» Аляксеем Мілерам. Калі мы з ім сустракаліся першы раз у лютым бягучага года па падрыхтаваных праектах дакументаў (дагавор куплі‑продажу акцый «Белтрансгазу», статут сумеснага прадпрыемства), быў 31 пункт рознагалоссяў. На ўчарашні дзень заставалася 2,5 пункта рознагалоссяў. У ходзе сённяшняй размовы з ім адзін спрэчны пункт зняты», — расказаў Уладзімір Сямашка. Паводле яго слоў, бакі дамовіліся, што астатнія рознагалоссі будуць зняты заўтра.

Уладзімір Сямашка падкрэсліў, што дагавор куплі‑продажу будзе падпісаны да канца мая. Ужо вызначана канкрэтная дата, калі Аляксей Мілер з гэтай мэтай прыедзе ў Мінск, дадаў ён.

У цэлым Уладзімір Сямашка адзначыў, што бакі настроены канструктыўна, каб гэты дагавор адбыўся і першыя 12,5 працэнта акцый «Белтрансгазу» за $625 млн. былі прададзены «Газпраму».

БЕЛТА

http://www.belta.by/by/news/econom?id=153996

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0