У Лунінцы (націск на першы склад) падчас таварыскага матабольнага матчу паміж мясцовай камандай "Палесьсеэлектрамаш" і летувіскай "Мілдай" некалькімі маладзёнамі быў узьняты бел-чырвона-белы сьцяг. Яны яго трымалі на працягу 15 хвілінаў, пакуль не падыйшоў міліцыянт і не загадаў прыбраць Сьцяг. Людзі зь цікавасьцю глядзелі на хлапцоў і ніякай варожасьці не выказвалі, некаторыя казалі словы падтрымкі. Міліцыянт паводзіў сябе карэктна.

Р.S Нашы перамаглі 2:1

P.Р.S. У знак нашай перамогі адначасова ў небе зьявіліся дзьве вясёлкі адначасова. :)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?