Адно дзіця загінула і пяць чалавек атрымалі траўмы, адзін зь іх знаходзіцца ў больніцы ў цяжкім стане — вынік урагану, што пранёсься ўвечары 11 траўня.

Адно дзіця загінула і пяць чалавек атрымала траўмы, адзін зь іх знаходзіцца ў больніцы ў цяжкім стане — вынік урагану, што пранёсся ўвечары 11 траўня.

Пацярпелі 318 населеных пунктаў: 144 - у Гродзенскай вобласці, 143 - у Брэсцкай, 30 - у Мінскай і адзін - у Гомельскай. Без электрычнасці засталіся 289 населеных пунктаў, пашкоджаны 169 жылых дамоў.

У вёсцы Тур'я Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці вечарам 11 мая ў выніку ўдару маланкі ў групу дзяцей загінула дзіця 1993 года нараджэння. Яшчэ адно дзіця шпіталізавана.

У Брэсце шпіталізаваны мужчына 1954 года нараджэння, на якога павалілася дрэва: жыхар абласнога цэнтра дастаўлены ў бальніцу з траўмай пазваночніка і пабітай грудной клеткай.

Жанчына 1971 года нараджэння была траўмаваная ў Брэсцкім раёне кавалкам шыферу, што адарваўся ад даху.

Брэстаўчанка 1960 года нараджэння атрымала рэзаную рану, калі зачыняла балконныя дзверы.

Жанчына 1928 года нараджэння пацярпела ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці.

У Брэсце на вуліцы Стафеева перакуліўся ў раку Мухавец казлавы кран, што належыць Брэсцкаму рачному порту.

Паводле інфармацыі, атрыманай БелаПАН у Рэспубліканскім гідраметэацэнтры, пры навальніцах вецер узмацняўся да 15-21 м/с. Метэастанцыя ў Пружанах зафіксавала парыў ветру 24 м/с. Найбольшую колькасць ападкаў зафіксавалі метэастанцыі "Драгічын" і "Палеская" ў Брэсцкай вобласці - па 15 мм, што складае прыкладна чвэрць месячнай нормы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?