Шаноўны Павал Ізотавіч, чыталі апошнюю СБ пра тое як Ён намыліў шыі міністрам на паседжанні Саўміну?

Мяне больш за ўсё зацікавіў ягонымі тэзіс аб тым, што шмат хто з чыноўнікаў адарваліся ад народных масаў, сталі тупымі валікатчыкамі, перастрахоўшчыкамі, хапугамі, папяровымі пацукамі і іншымі казламі.

Час думаць наконт новых персанажаў для Кабміну і можа нават шукаць эрзац самаму Сідорскаму.

А што, Павал Ізотавіч, калі Філіп Кіркораў?

Свае якасці менеджэра і адміністратара ён цудоўна прадэманстраваў на апошнім конкурсе Еўрабачання.

Па-першае можа прыцягнуць івестыцыі.

Здольны “пастроіць” калектыў” каб усе зады рвалі.

Характэрны прыклад Азаронка. Стваральнік “Дзяці Хлусні” вядомы як заўзяты тыффозі панславізму і праваслаўя. І раптам зігзаг лёсу – прызначаны галоўным у краіне ў кране па пытаннях папсы. Можна толькі уявіць як цяжка было яму ў свеце гламуру з яго “праааааціўнымі” хлопчыкамі і манернымі трансвестытамі.

Масавая заходняя культура – маліна сатаны, які нішчыць славянскую культуру. Мяркую сп Азаронак, як прынцыповы чалавек, спрабаваў арганізаваць у Хельсінкі нейкі славянскі адпор. “Лячыў” дзевак, што на падтанцоўках, пра асновы праваслаўнай маралі, каб не вельмі сексуальна дрыгалі на сцэне булкамі, даў Сярдючке брашуру пра пакутніка за веру і расу Мілошавіча, падчас выступу грузінскай спявачкі спрабаваў перакусіць кабель усілка – неяк трэба ж дасадзіць Саакашвілі. .

Ну нешта як патрыёт Азаронак павінен быў зрабіць!

Аднак “крэпкі хазяйственік” Кіркораў у стадыі эмбрыёну знішчыў усякія вылазкі.

На практыцы заюзаў прынцып – “кантроль будзе жэстачайшым”: “ня жадаеш падпарадкоўвацца. Вось цябе, вось, атрымай па сусалам!”.

Такім чынам аніякіх прафсаюзнай фронды Кіркораў на пасту міністра не дапусціць.

І з надакучлівымі журналістамі ведае як сябе весці: Вы ж не забылися пра выпадак з той журналісткай ў Растове. Як ён яе тады эфектна адшыў: “ я кажу ўстала і пайшла б.., я сказаў пайшла, курва”.

Гэтак жа сама ён можа і нейкага апазицыяйнага журналюгу паслаць, калі той будзе занадта мазгі трыпаніраваць наконт прапалых палітыкаў.

Аднак тут галоўнае не паўтарыць пракол з Казуліным: якога таксама спачатку распіарылі і прасунулі наверх, а ён расплаціўся зрывам Нацыянальнага збораў .

Каб трымаць чынушу на павадку, трэба кампрамат.

І тут Кіркораў проста лепшая кандыдатура на пост главы Кабміну.

Кампрамату на яго цэлы кантэйнер: яшчэ не забылася тая гастроль у Менску, калі ён пацапаўся з АМАПам. Не кажу ўжо пра яго маральны партрэт: то з Пугачыхай зажыгае, то к Стоцкай падкаціў, то іх усіх траіх бачылі, а Галкін пры гэтым кандэлябр трымаў.

З такім багажом кампрамату ніякага Казуліна з Кіркорава не атрымаецца.

Ну, што сп. Якубовіч дапаможам прэзідэнту вырашыць кадравае пытанне. Дадзім яму маячок наконт годнай кандыдатуры на месца Сідорскага!

Чакаю ад Вас на гэтым тыдні у СБ матэрыял кшталту: “Як высвятляецца песню “Рыбка моя” Філіп прысвяціў не Пугачовай, а працаўнікам прадпрыемства “Санта-Брэмар”, уражаны якасцю іх прадукцыі – рыбных дэлікатэсаў, на расейскім рынку” .

Ваш фанатычны чытач

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?