Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў згоду на правядзенне Камітэтам дзяржаўнага кантролю (КДК) праверкі дзейнасці Дзяржаўнага мытнага камітэта і яго структур у другім паўгоддзі гэтага года. Пра гэта паведамляе прэс‑служба кіраўніка дзяржавы.

Як праінфармаваў 14 мая прэзідэнта старшыня КДК Зянон Ломаць, за чатыры месяцы 2007 года дзякуючы праведзеным мерапрыемствам у адносінах да суб’ектаў гаспадарання, якія дапусцілі адхіленне ад норм заканадаўства Беларусі, у даход дзяржавы паступіла каля 22,3 млрд. рублёў.

А.Лукашэнка адзначыў, што КДК павінен выходзіць на больш высокі ўзровень работы. Супрацоўнікам неабходна стаць выключна кампетэнтнымі людзьмі і добра валодаць сітуацыяй, падкрэсліў прэзідэнт. Ён звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць узмацнення кантролю за выкарыстаннем бюджэтных сродкаў у дзейнасці міністэрстваў, ведамстваў, праваахоўных органаў.

На сустрэчы быў закрануты шэраг пытанняў дзейнасці рэальнага сектара эканомікі, у прыватнасці — рэалізацыя прадукцыі цэментных заводаў. Паводле слоў З.Ломаця, устаноўлены факты, калі некаторыя індывідуальныя прадпрымальнікі закупаюць у вытворцаў цэмент па адпускной цане для наступнага перапродажу ў два‑тры разы даражэй. А.Лукашэнка запатрабаваў разабрацца з гэтай сітуацыяй.

Паводле інфармацыі прэс‑службы прэзідэнта, у найбліжэйшы час КДК таксама мае намер засяродзіць увагу на праблемах эфектыўнага выкарыстання дзяржаўнай маёмасці, перш за ўсё на пытаннях здачы ў арэнду памяшканняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?