З новага навучальнага году ў школах Украіны загадам міністра адукацыі будзе забаронена карыстацца мабільнымі тэлефонамі ў часе заняткаў.

Мы разумеем, што наяўнасьць тэлефона дазваляе своечасова паведаміць бацькам аб заканчэньні ўрокаў, апэратыўна зьвязацца ў выпадку неабходнасьці. Але ўявіце сытуацыю, калі ідзе ўрок, у клясе сядзіць 30 вучняў, і праз кожную хвіліну звоніць тэлефон. Хіба можна ў такіх умовах праводзіць паўнавартасны навучальны працэс? Акрамя таго, падчас самастойных і кантрольных працаў у навучэнцаў часта ўзьнікае ідэя выкарыстаць мабільны тэлефон як крыніцу ведаў»,— гаворыць С.Нікалаенка міністар адукацыі Ўкраіны.

Па словах украінскага міністра, школьнікам аднак ня будуць забараняць карыстацца мабільнікамі пад час перапынкаў.

generation.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0