Аляксандр Лукашэнка ўчора ўвечары выступіў са зваротам да беларускага народу. Зварот, які трансьляваўся па ўсіх нацыянальных тэлеканалах, быў прысьвечаны прэзыдэнцкім выбарам.

Паводле Лукашэнкі, гэта ня проста палітычная кампанія, а выбар далейшага шляху разьвіцьця Беларусі. Ён запэўніў, што выбары адбудуцца ў поўнай адпаведнасьці зь беларускім заканадаўствам.

Лукашэнка зьвярнуў увагу замежных прадстаўнікоў, якія сочаць за выбарамі, каб «не перавышалі» сваіх паўнамоцтваў і не вырашалі «якім шляхам беларускаму народу ісьці далей».

Зьвяртаючыся да грамадзянаў Беларусі, ён зазначыў, што ўдзел у выбарчай кампаніі чатырох кандыдатаў - гэта «таксама паказчык дэмакратыі ў краіне». Лукашэнка паведаміў, што некаторыя з кандыдатаў «настойліва заклікаюць людзей выйсьці на вуліцы». Аднак ён запэўніў, што «дзяржаўнага перавароту» у Беларусі ня будзе. Ён заклікаў жыхароў краіны «праявіць грамадзянскую адказнасьць» за яе лёс і лёс сваёй сям’і. «Упэўнены, вырашаць лёс Беларусі заўжды будзе толькі беларускі народ»,- гаворыцца ў звароце Аляксандра Лукашэнкі.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0