Такая расьцяжка зьявілася ў Менску 15 траўня, роўна праз 8 месяцаў пасьля арышту лідэра Маладога Фронту Зьмітра Дашкевіча.
Транспарант быў узьняты ў 18 гадзінаў на мосьце на Нямізе і правісеў блізу паловы гадзіны. Гэтай акцыяй маладафронтаўцы падкрэсьліліваюць, што ў Беларусі да гэтага часу ў турмах застаюцца палітвязьні, патрабуюць іх неадкладнага вызваленьня, а таксама прыпыненьня крымінальнай справы супраць актывістаў руху Зьмітра Хведарука, Барыса Гарэцкага, Настасьсі Палажанкі, Алега Корбана і Аляксея Янушэўскага, разгляд якой адбудзецца ў Савецкім судзе 30 траўня ў 14:00.
0
0
0
0
0
0