Супрацоўнікі міліцыі Савецкага раёну Менску затрымалі аднаго з заяўнікаў «Чарнобыльскага Шляху» сябра Сойму Партыі БНФ Юрася Зяньковіча

Міліцыянты склалі на яго пратакол паводле артыкулу новага Адміністрацыйнага кодэксу 23.34. («парушэньне грамадзкага парадку падчас правядзеньня масавых мерапрыемстваў»). Паводле міліцыянтаў, калёна дэманстрантаў падчас «Чарнобыльскага шляху» выйшла на праезную частку і на некаторы час спыніла рух транспарту.

Cуд над ім пройдзе заўтра, 17 траўня у судзе Цэнтральнага раёну. Пачатак а 17-й

Любоў Лунёва, Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0