Каля 500 чалавек сабралася на сустрэчу з Аляксандрам Мілінкевічам а 12-й гадзіне ў кінатэатры «Кіеў». Прымалі яго горача.

А.Мілінкевіч заявіў, што маніфэстацыя 19 сакавіка будзе выключна мірнай. «Мы ня будзем прарываць кардонаў», – заявіў ён. Ён заклікаў у выпадку любых правакацый здаваць правакатараў міліцыі. Ён прадэманстраваў публіцы фальшывыя ўлёткі, што распаўсюджваліся сёньня ўначы нібыта ад імя дэмакратычных кандыдатаў. Ён таксама ў чарговы раз заявіў, што 12 гадоў кіраваньня Лукашэнку было досыць, каб зрабіць усё, што хацеў, назваў Лукашэнку «стомленым» і заклікаў выбарцаў даць адпачынак «стомленаму чалавеку».

Сустрэча была непрацяглай і скончылася да 13-й гадзіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?