Раскладушка

Пекла. Пячора для самых страшных тыранаў, дзе яны смажацца. Але раз на год, на Каляды, і для іх бывае палёгка. Ляжаць Гітлер і Сталін на патэльнях, адпачываюць. Тут у закутку раздаецца нейкі шоргат.

Сталін: Таваршч Гітлер, ідзіце паглядзіце, што там такое?

Гітлер здымае бот, кідае ў закуток. Шоргат спыняецца. Але празь нейкі час раздаецца ізноў.

- Таварышч Гітлер, ідзіце паглядзіце што за пацук там!

Гітлер здымае другі бот, кідае. Але, калі шоргат ізноў аднаўляецца, вымушаны адправіцца ў закуток.

Вяртаецца, супакоены, да патэльняў:

- Нічога страшнага, Іёсіф Вісарыёныч, гэта […] з раскладушкай прыпёрся.

Любоў у сама інтымных падрабязнасьцях

У вёску прыехалі лектары, каб прачытаць даклад: “Любоў у сама інтымных падрабязнасьцях” з дэманстрацыяй слайдаў.

У вясковы клюб набіўся зацікаўлены народ.

Выступае лектар:

Ёсьць любоў паміж мужчынам і жанчынай… Гэта вы ведаеце, і мы на ёй спыняцца ня будзем. Ёсьць любоў паміж мужчынамі і паміж жанчынамі… пра гэта таксама цяпер гавораць. Але ёсьць найвышэйшая форма любові – любоў народа да прэзыдэнцкае вэртыкалі.

Вася, давай слайды!

Лепшы помнік беларускаму народу

У Беларусі абвясьцілі конкурс на лепшы помнік беларускаму народу.

Пасьля доўгага й узважлівага абмеркаваньня трэцяе месца на конкурсе “на лепшы помнік беларускаму народу” заняла кампазыцыя: “А.Р.Лукашэнка слухае беларускі народ”.

Другое месца заслужыла кампазыцыя: “Беларускі народ слухае А.Р.Лукашэнку”.

Але першае месца ў конкурсе “на лепшы помнік беларускаму народу” заслужана атрымала статуя: “Першы прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандар Рыгоравіч Лукашэнка слухае Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку”.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?