Упершыню ў гісторыі ЭЗ прынятая агульнаэўрапейская стратэгія разьвіцьця культуры.

У стратэгіі Камісія падкрэсьлівае першачарговую ролю культуры ў эпоху глябалізацыі. Асноўныя элемэнты стратэгіі: 1) разьвіцьцё і падтрымка культурнай разнастайнасьці і міжкультурнага дыялёгу, 2) разьвіцьцё культуры як каталізатара творчасьці і крэатыўнасьці, 3) разьвіцьцё культуры як ключавога элемэнту міжнародных стасункаў Эўразьвязу.

Эўрапейская палітыка разьвіцьця культуры заснаваная на прынцыпе субсыдыярнасьці, паводле якога дзеяньні на ўзроўні ЭЗ павінны дапаўняць ініцыятывы на нацыянальным, рэгіянальным і мясцовым узроўнях. Асноўным фінансавым мэханізмам падтрымкі культурнай сфэры зьяўляецца праграма «Культура 2007», бюджэт якой на бліжэйшы сямігадовы пэрыяд складае 400 млн. эўра.

Больш падрабязна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0