Новы інвэстыцыйны праект стане адказам на рост коштаў на жытло і ўрбаністычны бум, што перажываюць дзяржавы‑члены ЭЗ.

У спэцыяльным дакладзе, падрыхтаваным дэпутатам Эўрапейскага Парлямэнту Альфонса Андрыя, падкрэсьліваецца ня толькі важнасьць пабудовы сацыяльнага жытла, але і неабходнасьць разьвіцьця інфраструктуры ў сацыяльных кварталах. Асаблівая ўвага надаецца вызначэньню паняцьця «дастойнага жытла» (adequate housing), накіраванае на падтрымку высокіх стандартаў сацыяльнага жытла.

Да гэтага моманту Эўрапейскі фонд рэгіянальнага разьвіцьця фінансаваў будаўніцтва сацыяльнага жытла толькі ў пэўных краінах Эўразьвязу. Цяпер жа праграма Фонду будзе распаўсюджвацца на ўсе дзяржавы ЭЗ.

Паводле europarl.europa.eu

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0