Сёньня ў судзе Савецкага раёну Менску разглядалі спарвы заяўнікоў «Чарнобыльскага шляху»актывіста БНФ Юрася Зяньковіча і сябры Палітрады АГП Валянціны Палевіковай. Пасьля разгляду справаў па сутнасьці працэсы перанесеныя адпаведна на пятніцу і панядзелак.

Абодвух заяўнікоў апазыцыйнай дэманстрацыі абвінавацілі ў парушэньні яе ўдзельнікамі фармату дазволенай акцыі, калі тыя выйшлі на праездную частку вуліцы.

Судзьдзя Людміла Савасьцян заслухала паказаньні сьведкаў, прагледзела апэратыўную відэастужку і вырашыла перанесці працэс над Палевіковай на панядзелак на 9 гадзін раніцы.

Судзьдзя Аксана Рэлява пасьля разгляду справы Зяньковіча перанесла абвяшчэньне прысуду на заўтрашнюю раніцу.

Спадар Зяньковіч з гэтай нагоды заявіў Свабодзе, што пасьля выступу сьведкаў ягоная справа развалілася ў судзе.

Любоў Лунёва, Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0