Гэткі вынік найноўшага зандажу польскага Цэнтру дасьледаваньня грамадзкай думкі. Прыхільнасьць да касьцёлу ўзрасла адразу ж пасьля сьмерці Яна Паўла II.

Цяпер 39 % апытаных лічаць за лепшае казаць: я веру па‑свойму (год таму іх было 32 %). Толькі 6 адсоткаў палякаў лічаць сябе агностыкамі ці нявернікамі. У 2006 г. 72 % апытаных заяўлялі, што ведаюць навуку Яна Паўла II, a 78 % сьцьвярджалі, што кіруюцца ёй у штодзённым жыцьці. Вучэньне Папы Бэнэдыкта XVI ведаюць 45 адсоткаў палякаў, 48 адсоткаў прызнаюцца ў прабелах у гэтай сфэры. Амаль палова анкетаваных стараюцца жыць згодна з папскімі ўказаньнямі, 38 адсоткаў сказалі, што ўвогуле ня робяць такіх спробаў. Апытаньне праводзілася селета ад 30 сакавіка да 2 красавіка сярод 937 чалавек.

Вольга Данішэвіч паводле gazetawyborcza.pl

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0