У ноч з 17 на 18 траўня старшыня Сусьветнага Банку Пол Вулфавіц заявіў, што 30 чэрвеня сыдзе з сваёй пасады. Банк неадкладна пачаў шукаць замену.

Звальненьне Вулфавіца ёсьць вынікам пагадненьня, заключанага ім з кіраўніцтвам банку. Пасьля сыходу з пасады, якая лічыцца адной з найбольш уплывовых у сьвеце, Вулфавіц атрымае 375 тыс. даляраў дапамогі — свой гадавы заробак.

Сьледчая камісія сусьветнага банку прызнала ў аўторак, што Вулфавіц парушыў этычныя правілы Банку, беручы непасрэдны ўдзел у павышэньні заробку сваёй партнэркі Шахы Рызы, якая працавала ў Сусьветным банку.

Праз тры месяцы пасьля прыходу Вулфавіца у чэрвені 2005 г. на пасаду старшыні Рыза была пераведзеная ў Дзярждэпартамэнт ЗША — з тым, каб пазьбегнуць «канфлікту інтарэсаў». Аднак яна засталася ў сьпісе заробкаў Сусьветнага банку. З нагоды пераводу ейны заробак быў павышаны з 133 тыс. даляраў у год да 180 тыс. даляраў, а пасьля яшчэ ўзрос да 193,59 тыс. даляраў. Дзякуючы гэтаму яна зарабляла болей, чым яе начальніца — дзяржсакратарка ЗША Кандаліза Райс. Вулфавіц доўгі час не прызнаваў сваю віну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?