Унікальны касьцёл Беззаганнага Пачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
ў Ідолце
на Мёршчыне.
Памежная зона.

У Беларусі плануецца паменшыць памеры пагранічных зон. «Мы самі цудоўна разумеем і бачым, што там знаходзяцца гістарычныя і культурныя аб’екты, цудоўныя месцы адпачынку, куды нашы грамадзяне не могуць трапіць з‑за залішняга зарэжымлівання гэтых зон», — заявіў на прэс‑канферэнцыі 18 мая старшыня Дзяржаўнага камітэта пагранічных войскаў Ігар Рачкоўскі.

Паводле слоў першага намесніка начальніка штаба ДКПВ Андрэя Гарулькі, «стабілізацыя абстаноўкі, якая адбылася на мяжы з Прыбалтыкай і Польшчай, нас прымушае значна звузіць межы пагранічнай зоны» — да памеру сельскага савета, да 6‑8 км.

А.Гарулька паведаміў, што пагранведамства прапанавала МУС арганізаваць атрыманне грамадзянамі допуску ў пагранзоны па прынцыпе «аднаго акна». Размова ідзе аб тым, каб не атрымліваць дазвол сельскага савета загадзя, а вырашаць гэтае пытанне непасрэдна па месцы жыхарства. Акрамя таго, прапаноўваецца надаць права пагранічным падраздзяленням у выключных выпадках выдаваць грамадзянам аднаразовыя пропускі на наведванне пагранзоны.

Нагадаем, што ўпершыню аб намерах ДКПВ палегчыць рэжым допуску грамадзян у пагранічныя зоны было аб’яўлена 22 лютага гэтага года пасля нарады кіраўніцтва пагранкамітэта з прадстаўнікамі органаў дзяржаўнай улады, узаемадзеючых органаў праваахоўнага блоку і выканкамаў прыгранічных абласцей. Тады намеснік старшыні Дзяржкампагранвойскаў Вадзім Зайцаў паведаміў, што ў беларускае заканадаўства будуць унесеныя прынцыповыя змяненні па пытаннях знаходжання грамадзян у пагранічнай зоне. Яны тычацца пашырэння пераліку месцаў, напрыклад, месцаў масавага адпачынку, рэжым наведвання якіх будзе палегчаны.

Фота Georges von Karnitski, radzima.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?