21 мая авіякампанія «Белавія» адкрыла рэгулярныя зносіны паміж Мінскам і Санкт‑Пецярбургам.

Як паведамілі БелаПАН у «Белавія», палёты па маршруце Мінск — Санкт‑Пецярбург — Мінск будуць ажыццяўляцца на камфартабельным самалёце CRJ‑100. Працягласць палёту складзе 1 гадзіну 40 хвілін.

Рэйсы будуць выконвацца па панядзелках, серадах і пятніцах. Вылет з Мінска ў 6.50, прыбыццё ў Санкт‑Пецярбург — у 9.30 па мясцовым часе (вылет назад з Санкт‑Пецярбурга — 10.20 па мясцовым часе, прыбыццё ў Мінск — 10.55). Кошт білета ў адзін бок складзе 110 долараў, туды і назад — ад 160 долараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?