Сход з мэтай рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па правядзеньні гарадзкога рэфэрэндуму адбудзецца 2 чэрвеня, паведаміў НН Вадзім Саранчукоў, адзін зь ініцыятараў плебісцыту.

Па яго словах, да ініцыятыўнай групы далучыўся гарадзенскі журналіст Мікола Маркевіч. На 20 чэрвеня папярэдне заплянаваны мастацкі плэнэр, прысьвечаны гістарычнай спадчыне гораду.

На сёньня ўжо вядзецца незалежная інжынэрная ацэнка стану будынкаў, што могуць быць зьнесеныя.

22 траўня у рамках акцыі «Музыкі супраць разбурэньня Горадні» адбудзецца канцэр гарадзенскага барда Віктара Шалкевіча. Адбудзецца канцэрт у памяшканьні «Таварыства Беларускай Школы» па адрасе Будзённага 48а‑11. Пачатак а 18‑й, уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?