Сёньня ў сельскім каапэратыве «Варняны» Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці другі дзень працягваецца страйк мэханізатараў. Працоўныя паведамілі прэс‑цэнтру Хартыі’97, што сёньня ў страйку ўдзельнічае ўсяго 24 чалавекі (учора адмаўляліся працаваць 43). Мэханізатарам пагражаюць звальненьнем. Дні страйку залічваюцца як прагул. Раённыя службоўцы бязьдзейнічаюць.

Сёньня ўдзельнікаў страйку зноў наведаў начальнік кіраваньня сельскай гаспадаркай Астравецкага райвыканкаму. Абяцаў разабрацца, але якіх‑небудзь пэўных дзеяньняў не распачаў.

«З 43 чалавек сёньня не працуюць 24. Рознымі спосабамі на людзей узьдзейнічаюць: каго просяць, камусьці пагражаюць. Хто слабы на нэрвы — здаецца. Сёнья паведамілі, што тым, што да 11 гадзінаў не выехалі на працу, паставяць прагулы», — паведаміў адзін з бастуючых механізатараў.

Мэханізатары сельскага кааператыву «Варняны» ўчора абвясьцілі страйк і адмовіліся выходзіць у поле. Пратэст выкліканы пазапраўнымі звальненнямі, нявыплатамі прэмій і ўразаньнямі заробку, якія практыкуе цяперашняе кіраўніцтва СПК «Варняны».

Мэханізатары патрабуюць, каб старшыня кааператыва Ўладзіслаў Рук напісаў заяву аб звальненьні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?