Лідэр беларускай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч пракамэнтаваў для «Нашай Нівы» вызваленьне з «хіміі» Паўла Севярынца і Міколы Статкевіча:

«Я вельмі ўсьцешаны, што гэтыя палітыкі нарэшце аказаліся на волі. Дзеля гэтага была праробленая вельмі вялікая і цяжкая праца. Самімі Паўлам і Мікалаем, беларускай грамадзянскай супольнасьцю, нашымі міжнароднымі сябрамі. Вызваленьне палітвязьняў паказвае, што сёньня беларуская ўлада мае вельмі вялікія эканамічныя праблемы. Яна хоча атрымліваць ад заходніх урадаў фінансаваньне і інвэстыцыі, але пры наяўнасьці ў краіне палітвязьняў разьлічваць на іх папросту немагчыма. Перакананы, што сьледам за Севярынцам і Статкевічам выйдуць і іншыя палітвязьні. Важна, каб яны былі вызваленыя абсалютна ўсе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?