Моладзевых актывістаў Яна Міхайлава і Мікалая Коршунава будуць судзіць за правядзенне сёння ў Менску акцыі пратэсту супраць адмены льгот для студэнтаў. Пра гэта прэс‑цэнтру Хартыі’97 паведаміла праваабаронца Ірына Тоўсцік. Пасля прыняцця «палатай прадстаўнікоў» законапраекта аб адмене льгот, да будынка Дома ўрада на плошчы Незалежнасці прыйшлі некалькі дзесяткаў студэнтаў з самаробнымі плакатамі.

Супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, якія дзяжурылі каля будынка Дома ўрада, адабралі ў маладых людзей плакаты, а потым пачалі затрымоўваць актывістаў. Яна Міхайлава і Мікалая Коршунава затрымалі, калі яны ўжо сыходзілі з плошчы Незалежнасці.

Маладых людзей адвезлі ў Маскоўскі РАУС у Менску. У дачыненні актывістаў складзены пратакол па арт. 23.34 — «парушэнне правіл правядзення масавых мерапрыемстваў».

Міхайлава і Коршунава збіраюцца пакінуць на ноч у аддзяленні міліцыі, а заўтра (у чацьвер) асудзяць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?