Сёньня ў 13.40 супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістку незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» Людмілу Атакулаву. Яны прыйшлі па яе ў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт, дзе вучыцца дзяўчына.

Міліцыянты патлумачылі Людміле, што яна зьдзейсьніла правапарушэньне. Паплечнікі Л. Атакулавай лічаць, што затрыманьне можа быць зьвязанае зь яе ўдзелам у акцыі «Чарнобыльскі шлях» 26 красавіка.

Людмілу Атакулаву павезьлі ў суд Савецкага раёну Менску.

Радыё Свабода

Здымак Юліі Дарашкевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?