Група грамадзкіх ды культурных дзеячоў Беларусі — зьвярнулася з адкрытым лістом да Папы Рымскага Бэнэдыкта XVI з просьбаю аб дапамозе ў захаваньні й вяртаньні вернікам касцёла сьвятога Язэпа. У лісце, у прыватнасьці, гаворыцца: «Мы, беларускія хрысьціяне — грамадзкія й культурныя дзеячы, зьвяртаемся да Вас з просьбаю аб малітоўнай дапамозе ў зьберажэньні ад знішчэньня ў сталіцы Беларусі адзінага касцёла з кляштарным комплексам XVII стагодьдзя, які не пасьпелі зьнішчыць царскія й савецкія атэістычныя ўлады».

Аўтары звароту адзначаюць, што ў Беларусі ў цэлым і й Менску адчуваецца вялікі недахоп сьвятыняў для вернікаў. У Менску, дзе каля двух мільёнаў жыхароў, дзейнічае ўсяго чатыры касьцёлы.

Ліст падпісаны такімі вядомымі асобамі, як Рыгор Барадулін, Аляксей Марачкін, Юры Хадыка, Алесь Бяляцкі, Іна Кулей, Віктар Івашкевіч, Сяргей Харэўскі. Усяго подпісы пад зваротам паставілі 19 чалавек.

У змаганьні за храм удзельнічаюць ня толькі католікі, але й праваслаўныя, пратэстанты, вернікі іншых канфэсій.

Польскае радыё для замежжа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0