Мясцовы паэт В.М. выдаў вершаваны зборнік, прысьвечаны райённай больніцы.

Знайшлося там месца й вершу, адрасаванаму вышэйшай дзяржаўнай асобе, дзякуючы якой нібыта карэліцкая мэдыцына лепшае з кожным днём. Цяпер той зборнік у прымусова‑дабраахвотнай форме распаўсюджваюць сярод пэрсаналу больніцы. Нядорага — усяго 8 тысячаў. У адваротным выпадку пагражаюць славутым кантрактам. Кажуць, што паабураліся санітаркі з дактарамі ды пайшлі набываць паэзію. Сямейныя, што ўдвох працуюць у больніцы, шчасьлівейшыя — маюць права набыць адну кніжку ў сям’ю. Карэліцкая больніца ўжо праславілася некалі, калі персанал прымусілі выдаткаваць прэміяльныя на падпіску на дзяржаўныя газэты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?