24 траўня ў Жлобіне на тэрыторыі складоў мясцовага прадпрыемства «Аграгандаль» знайшлі цела сябра Партыі БНФ Аркадзя Ліскаўца. У яго быў моцна пабіты твар і праламаны чэрап.

Спадару Ліскаўцу ў студзені гэтага году споўнілася 53 гады. Ён быў жанаты, выгадаваў з жонкаю Людмілай дваіх дзяцей, цешыўся з унука.

Як спэцыяліст з унівэрсытэцкай адукацыяй, Аркадзь Ліскавец да нядаўняга часу працаваў у «Аграгандлі» эканамістам.

Крыху больш за тыдзень таму дырэкцыя гандлёвага прадпрыемства перавяла спадара Ліскаўца ў вартаўнікі.

На месца здарэньня прыяжджала жлобінская міліцыя. Паводле расповеду таварышаў на службе і сваякоў актывіста БНФ, сьледчы спрабаваў схіліць усіх да думкі, што спадар Ліскавец нібыта ўпаў і забіўся.

Аднак тыя, хто бачыў траўмы, у самазабойства ня вераць. Схіляюцца да таго, што склады, хутчэй за ўсё, наведалі рабаўнікі й Ліскавец стаў на іхным шляху.

Сёньня Аркадзя Ліскаўца пахавалі на могілках ў Рэчыцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?