«Моладзь, якая брала ўдзел у падзеях на Кастрычніцкай плошчы і «Чарнобыльскім шляху», гатова за валюту прадаць радзіму», — заявіў на прэс‑канферэнцыі 25 мая ў Мінску начальнік аддзела прапаганды ўпраўлення маральна‑псіхалагічнага забеспячэння галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Міністэрства абароны Беларусі Уладзімір Шчасны. Паводле яго слоў, задача сілавых ведамстваў, якія ў летні перыяд арганізуюць спартыўна‑патрыятычныя лагеры, «заключаецца ў тым, каб, забраўшы моладзь з вуліцы, перш за ўсё выхаваць патрыёта і грамадзяніна».

У.Шчасны паведаміў, што летась пры супрацоўніцтве Міністэрства адукацыі і воінскіх часцей працаваў 61 спартыўна‑патрыятычны лагер, якія наведалі прыкладна 3,6 тыс. падлеткаў. Паводле яго слоў, колькасць такіх лагераў штогод павялічваецца.

Гэтым летам у Беларусі будзе працаваць 351 ваенна‑патрыятычны і абаронна‑спартыўны лагер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?